Заўтра зноў падаражэе бензін?
- 12.09.2011, 12:17
У аўторак на запраўках могуць падвысіцца кошты на паліва.
Як паведамляе onliner.by, кошт павялічыцца на 3%. Афіцыйнае пацверджанне пакуль не атрыманае.
У прэс-цэнтры «Белнафтахіма» заявілі: «Мы паведамляем аб павышэнні кошту, калі ёсць загад. Пакуль такой інфармацыі няма. А чуткі ўзнікаюць перыядычна, у пачатку кожнага тыдня».
На АЗС кажуць, што дзейнічаюць ранейшыя кошты і аб павышэнні яны нічога не ведаюць.
Апошні раз кошты на паліва падвышаліся 20 жніўня. Цяпер кошт аднаго літра бензіну «Нармаль-80» складае 4240 рублёў, АІ-92 - 4460 рублёў, АІ-95 - 4800 рублёў, дызельнага паліва - 4720 рублёў.