BE RU EN

Менскіх старшакласнікаў адправяць на бульбу

  • 12.09.2011, 15:38

Старшакласнікаў менскіх школ могуць прыцягнуць да ўборкі гародніны ў гаспадарках краіны.

Даручэнне прапрацаваць адпаведнае пытанне даў службам гарвыканкама старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, паведамляе БелТА.

«У краіне пачалася актыўная ўборка бульбы і гародніны. Камітэту па адукацыі гарвыканкама неабходна вывучыць пытанне і арганізаваць удзел старшакласнікаў ва ўборцы ўраджаю», - сказаў мэр горада.

Ён падкрэсліў, што службы горада сумесна з камбінатамі школьнага харчавання павінныя фарміраваць умовы, каб навучэнцы сталічных школ ужывалі натуральныя сокі. Для гэтага неабходна нарыхтаваць больш буракоў і морквы і закупіць адпаведнае абсталяванне. «Ручкамі сваімі збяруць, прывязуць і будуць спажываць», - патлумачыў ініцыятыву старшыня Менгарвыканкама.

Мікалай Ладуцька ўпэўнены, што бацькі ўспрымуць з разуменнем удзел дзяцей у сельгаспрацах.

Апошнія навіны