Падаражэла сыравіна для нафтахіміі
- 13.09.2011, 10:14
Канцэрн «Белнафтахім» з 8 верасня сваім загадам N367 павысіў адпускныя кошты на асобныя віды нафтапрадуктаў.
У адпаведнасці з новым прэйскурантам адпускных коштаў, размешчаных на сайце канцэрна, з 8 верасня 2011 года адпускныя кошты на бензін, які выкарыстоўваецца як сыравіна для піроліза, а таксама на рэфлюкс і стабільны газавы бензін павышаныя на 5%.
Адпускныя кошты на бензол з 8 верасня павышаюцца на 25%, на параксілол - на 95%.
Параксілол беларускай вытворчасці з'яўляецца найважнейшым сыравінным складнікам для прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу рэспублікі, якія вырабляюць хімічныя валокны і ніткі.