Лябедзьку затрымалі ў «Дамадзедава»
- 13.09.2011, 11:51
У аэрапорце «Дамадзедава» ў аўторак быў затрыманы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька.
Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» былы сустаршыня партыі «Правое дело» Леанід Гозман.
«Ён мне патэлефанаваў сам і паведаміў, што памежная служба ў аэрапорце «Дамадзедава» затрымала яго, не паведаміўшы прычыны. Пакуль даведацца пра якія-небудзь падрабязнасці ў мяне не атрымалася. Лябедзька не адказвае на тэлефанаванні», - сказаў Л. Гозман.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.