BE RU EN

У Гродне разглядаюць касацыйную скаргу Анджэя Пачобута

  • 20.09.2011, 10:13

Разгляд пачаўся сёння ў 9.30 у Гродзенскім абласным судзе.

Нагадаем, што ў ліпені карэспандэнта «Газеты Выборчай» асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Раней яму таксама выстаўлялі абвінавачанне ў абразе кіраўніка дзяржавы, але гэты пункт знялі з-за адсутнасці складу злачынства.

Чатыры месяцы, пакуль вялося следства, журналіст правёў у ізалятары.

Касацыйная скарга, дарэчы, займае 16 старонак дробным шрыфтам, дзе падрабязна апісаныя ўсе парушэнні з боку КДБ і пракуратуры, перадае «Еўрарадыё».

Апошнія навіны