Прысуд журналісту Пачобуту пакінулі ў сіле
- 20.09.2011, 10:58
20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовага журналіста Анджэя Пачобута на прысуд Ленінскага суда горада.
Нагадаем, 5 ліпеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў карэспандэнта польскай «Газеты выборчай» вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзеючай улады. Пачобута прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Судовы працэс быў закрытым.