Гарэлкі сталі піць больш
- 23.09.2011, 9:51
Продажы гарэлкі ў Беларусі ў студзені-жніўні выраслі на 14,8% да 7805,5 тыс. дал ў натуральным выражэнні.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
На спажывецкім рынку ў студзені-жніўні праз рознічную сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на Br4775, 6 млрд., што ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту гандлёвых арганізацый складае 10,4% (па выніках 2010 года - 12%).
У абсалютным алкаголі ў студзені-жніўні рэалізавана 7050,2 тыс. дал алкагольных напояў і піва, што складае 112% да аналагічнага перыяду 2010 года.
Пры гэтым рэалізацыя каньяку, уключна з каньячнымі напоямі і брэндзі, у студзені-жніўні ўзрасла на 42,1% да 225,4 тыс. дал, а продажы лікёра-гарэлачных вырабаў павялічыліся на 36,7% і склалі 1390,1 тыс. дал. На 23,5% да 836,4 тыс. дал ўзрасла рэалізацыя пеністых вінаў, уключна з шампанскім. Продажы вінаградных він, уключаючна з напоямі, выраслі на 17,7% да 2107,4 тыс. дал. Рэалізацыя піва павялічыліся на 13,2% да 23726,9 тыс. дал. На 2,9% больш прададзена пладовых він, уключаючна з напоямі, іхнія продажы склалі 11384,6 тыс. дал. Продажы слабаалкагольных напояў у студзені-жніўні бягучага года знізіліся на 30,8% да 593,5 тыс. дал.
Вытворчасць вінаградных він у студзені-жніўні павялічылася на 14,3% да 1691 тыс. дал, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў - на 11,2% да 10,2 млн. дал., шампанскага і пеністых він - на 6,4% да 945 тыс. дал, піва - на 19,7% да 32,2 млн. дал. Соладу піваварнага выраблена ў 1,9 разы больш - 93,5 тыс. т. Вытворчасць безалкагольных напояў у студзені-жніўні бягучага года ўзрасла на 3,3% да 27,7 млн. дал. Выпуск каньяку павялічыўся на 1,5% да 137 тыс. дал. Вытворчасць мінеральнай вады паменшылася на 22,3% да 254,4 млн. паўлітраў, выпуск пладовых він знізіўся на 4,6% да 11 млн. дал.