Золата ператварылася ў кукурузу? (Фотафакт)
- 23.09.2011, 10:32
Чытач «Салідарнасці» Багдан Платонаў заўважыў пацешную метамарфозу.
У сваім лісце ён паведамляе: «Мы на службе выпісваем дзяржпрэсу. Вось сёння прыходзіць «Беларуская ніва» з такім класным фотаздымкам на 1-й паласе (гэты здымак і ў «Рэспубліцы», і ў іншых).
Нічога не нагадвае? Па-мойму, такую ж кампазіцыю мы ўжо бачылі.
Вось толькі за год золата ператварылася ў кукурузу... Сімвалічная метамарфоза, не знаходзіце?»