ДАІ будзе кантраляваць МКАД на звычайных аўтамабілях (Відэа)
- 23.09.2011, 11:19
ДАІ ў бліжэйшыя дні ўзмоцніць кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў на Менскай кальцавой аўтамабільнай дарозе, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Менгарвыканкама.
З мэтай спынення парушэнняў хуткасных рэжымаў будуць арганізоўвацца спецыяльныя групы з супрацоўнікаў ДАІ з выкарыстаннем звычайных аўтамабіляў, паведамляе БелаПАН.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, толькі за восем месяцаў 2011 года ў Менску адбылося 111 ДТЗ па прычыне перавышэння хуткасных рэжымаў руху, у якіх 152 чалавекі атрымалі значныя траўмы, 21 чалавек загінуў.
***
У якасці прыкладу «выканання» правілаў дарожнага руху чытач charter97.org даслаў відэа, на якім беларускі даішнік прыпаркаваў службовае аўто пасярод праезнай часткі. Магчыма, выкананне ПДР трэба пачынаць з сябе?