BE RU EN

Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Анджэем Пачобутам

  • 23.09.2011, 16:55

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся ў Варшаве са старшынём Рады непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, журналістам Анджэем Пачобутам.

Аб гэтым паведаміў «Радыё Рацыя» старшыня Фонду «Свабода і Дэмакратыя» Томаш Пісуля, які таксама сустракаўся з Пачобутам:

- Гэта была першая сустрэча Анджэя Пачобута такога кшталту пасля вызвалення. МЗС заўсёды падтрымліваў Анджэя Пачобута і Саюз палякаў, Міністр Сікорскі хацеў паказаць асобу, якая ў адрозненне ад спадара Бяляцкага знаходзіцца на волі. Гэта ў сваю чаргу значыць, што польскі МЗС мае не толькі паразы, як у выпадку з Бяляцкім, але і поспехі. Вызваленне Анджэя Пачобута было поспехам МЗС і паразай Лукашэнкі, гэта было асноўным пасылам гэтай сустрэчы. Я вельмі рады, што Анджэй на волі і змог прыехаць у Варшаву.

У сустрэчы з Анджэем Пачобутам ўдзельнічаў таксама сябра Праўлення Фонду «Свабода і Дэмакратыя» Марэк Буцька. Падчас зняволення гарадзенскага журналіста і дзеяча Фонд аказваў Пачобуту ўсебаковую падтрымку, а таксама настойліва патрабаваў ягонага вызвалення.

Апошнія навіны