BE RU EN

МЗС Беларусі назваў заявы амбасадара Польшчы «безадказнымі»

  • 23.09.2011, 17:13

Міністэрства замежных справаў Беларусі лічыць безадказнымі заявы Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі аб будынку польскай амбасады ў Менску.

«Да нашага вялікага шкадавання, у сваіх заявах з нагоды будынка, амбасадар Польшчы спадар Шарэпка дужа хітруе», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

А. Савіных праінфармаваў, што польскі бок з поўным захаваннем усіх юрыдычных працэдур была апавешчаны аб спыненні кантракту на арэнду будынка амбасады яшчэ 5 гадоў таму.

Прэс-сакратар таксама адзначыў, што ў 2008 годзе польскай амбасадзе быў вылучаны ўчастак зямлі ў прэстыжным раёне Менска для будаўніцтва новага будынка. «Польскі бок пагадзіўся з гэтай прапановай і падпісаў адпаведны прававы акт.

Далей польскі бок проста не прадпрымаў ніякіх бачных для нас дзеянняў», - заўважыў А. Савіных.

«На жаль, мы ўсё часцей і часцей сутыкаемся з прыкладамі, калі за звонкімі словаміі і дэманстратыўным паставамі польскай дыпламатыі хаваецца адсутнасць здаровага сэнсу, а часам, як у гэтым канкрэтным выпадку, звычайная безадказнасць», - падкрэсліў А. Савіных.

Раней паведамлялася, што польскі амбасадар Л. Шарэпка заяўляў пра тое, што польскіх дыпламатаў папрасілі вызваліць будынак на вуліцы Румянцава, які амбасада Польшчы арандавала доўгія гады.

Апошнія навіны