BE RU EN

Маці Сяргея Каваленкі баіцца за ягонае жыццё

  • 10.01.2012, 10:13

Маці Сяргея Каваленкі занепакоеная жыццём сына, бо ён ужо 22 дні трымае галадоўку за кратамі ў Віцебскім СІЗА.

Па словах маці, якую цытуе БелаПАН, 9 студзеня з ейным сынам бачыўся адвакат. Ён паведаміў, што Каваленка вельмі моцна схуднеў, яму колюць глюкозу. Маці ўпэўненая, што здароўе сына знаходзіцца пад пагрозай, у тым ліку і таму, што Каваленка ізаляваны ад людзей і ніхто не можа прыйсці яму на дапамогу. Маці лічыць, што Каваленку трэба везці ў лякарню.

Нагадаем, віцебскага актывіста КХП-БНФ арыштавалі па абвінавачванні ў тым, што ён ухіляўся ад адбыцця пакарання. Цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Каваленка лічыць абвінавачванні надуманымі і трымае галадоўку на знак пратэсту супраць арышту.

Апошнія навіны