BE RU EN

Міністр юстыцыі Польшчы сустрэнецца з беларускімі апазіцыянерамі

  • 10.01.2012, 10:16

Міністр юстыцыі Польшчы Ярослаў Говін гатовы сустрэцца з беларускімі актывістамі.

Пра гэта прэс-сакратарка міністра Патрыцыя Лёсе паведаміла інфармацыйнаму агенцтву РАР.

Па ейных словах, калі гэта голас дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, то міністр, безумоўна, будзе адкрыты для сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. Разам з тым яна адзначыла, што міністр Говін не можа і не плануе ўплываць на рашэнне суда, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, актывісты беларускіх арганізацый адправілі ліст на імя міністра юстыцыі Польшчы Ярослава Говіна. Яны хочуць на асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрства абмеркаваць некалькі праблем. Гаворка ідзе аб шматгадовым пераследзе судом у Беластоку палітэмігранта Андрэя Жукаўца і вырашэнні суда ў Быдгошчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы.

Пад зваротам да міністэрства юстыцыі Польшчы падпісаліся Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў», Саюз на карысць дэмакратыі ў Беларусі, «Малады Фронт», Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і «Еўрапейская Беларусь».

Апошнія навіны