BE RU EN

У Беларусі атруціліся расейскія дзюдаісты

  • 10.01.2012, 10:38

Так скончыўся іхні візіт у мясцовую сталовую.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«У МНС ад медыкаў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай лякарні паступіла паведамленне аб шпіталяванні ўдзельнікаў збораў па дзюдо - 13 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў - з папярэднім дыягназам гастраэнтэрыт», - адзначылі ў прэс-службе.

Усе шпіталяваныя з'яўляюцца грамадзянамі Расейскай Федэрацыі, жыхарамі горада Масквы і Маскоўскай вобласці, падкрэслілі там.

Паводле інфармацыі прэс-службы, «у цяперашні час ім аказваецца медыцынская дапамога ў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай лякарні».

«Удзельнікі збораў пражываюць у дзіцячай юнацкай спартовай школе Ляхавічаў. Харчаванне спартсменаў ажыццяўлялася, па рашэнні кіраўніцтва каманды, у прыватным кафэ», - заўважылі ў прэс-службе.

Апошнія навіны