BE RU EN

«Газпрам» можа прад'явіць Менску рахунак на $5 мільярдаў

  • 10.01.2012, 11:02

Грошы могуць спатрэбіцца назад за «Белтрансгаз».

ААТ «Газпрам» мае права патрабаваць ад уладаў Беларусі выкупіць за 5 мільярдаў даляраў раней прададзеныя расейскай кампаніі акцыі ААТ «Белтрансгаз» у выпадку невыканання шэрагу палажэнняў пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці «Белтрансгазу».

Паводле тэксту пагаднення, які маецца ў распараджэнні агенцтва «Прайм», «беларускі бок абавязуецца па патрабаванні ААТ «Газпрам» выкупіць усе раней перададзеныя ААТ «Газпрам» акцыі ААТ «Белтрансгаз» за 5 мільярдаў даляраў, а таксама кампенсаваць ААТ «Газпрам» усе страты, якія могуць у яго паўстаць у сувязі з гэтым» у выпадку невыканання любой з названых у дакуменце умоваў.

Да дадзеных умоваў, у прыватнасці, адносіцца спажыванне закупленага ў ААТ «Газпрам» газу выключна на тэрыторыі Беларусі; адсутнасць несанкцыянаванага ўласнікам прыроднага газу адбору з плыняў газу, якія транспартуюцца праз тэрыторыю Беларусі; бесперашкодная і бесперабойная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі прыроднага газу, які падаецца з тэрыторыі Расеі .

Да ўмоваў таксама адносіцца нязменнасць умоваў карыстання зямельнымі ўчасткамі пад аб'ектамі нерухомай маёмасці беларускага ўчастка газаправода Ямал - Еўропа ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, які дзейнічае на дату падпісання дамовы.

Таксама да названым умовам адносяцца: выключнае права «Белтрансгазу» на закупку прыроднага газу, які вывозіцца з тэрыторыі Расеі і прызначаны для спажыўцоў Беларусі; невыкарыстанне спецыяльных правоў па кіраванні ААТ «Белтрансгаз», якія б парушалі або ўшчамлялі аб'ём правоў, прадастаўленых акцыянерам «Белтрансгаза» у адпаведнасці з прынятым заканадаўствам аб гаспадарчых таварыствах, уключна з увядзеннем асаблівага права («залатой акцыі») на ўдзел у кіраванні беларускім газатранспартным прадпрыемствам.

Апошнія навіны