Танец дабра ў менскім метро (Відэа)
- 10.01.2012, 11:44
На Youtube выкладзеная відэаздымка з Менскага метрапалітэна, з месцаў правядзення «адзіночнага флэш-мобу».
Малады чалавек выканаў «танец дабра і радасці» на ўсіх 25 станцыях менскага метро.
«Такое ўжо рабілі ў Маскве, Піцеры і Кіеве, - патлумачылі арганізатарыфлэш-мобу ў сваім лісце парталу TUT.by, дзе размешчаны гэты відэаролік. - Мы падумалі: а чым Менск горшы? - і знялі гэтае відэа».