Сямашка падаў у адстаўку?
- 13.01.2012, 9:12
Па неафіцыйнай інфармацыі з крыніц у праўладным Саюзе палякаў, старшыня арганізацыі напісаў заяву аб сыходзе з пасады.
Сярод магчымых прычын называюцца дрэннае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў арганізацыі.
Вядомы на Гродзеншчыне прадпрымальнік мае гатэлі ў Гродне і Шчучыне. З'яўляецца спонсарам аднаўлення пахаванняў нямецкіх салдат, якія загінулі ў часы другой сусветнай вайны ў Беларусі. Вядомы таксама тым, што мае дачыненне да аховы пахаванняў нямецкіх салдат, якія пахаваныя на Гродзеншчыне ў першую сусветную, піша t-styl.info.
Станіслаў Сямашка 12 верасня 2009 года на з'ездзе СПБ быў абраны кіраўніком арганізацыі. Да гэтага з'езда, ён не меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Вядомы таксама тым, што ў студзені мінулага года абяцаў правесці маршы ў падтрымку Лукашэнкі. Акрамя гэтага, менавіта Сямашка папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон «Аб карце паляка» адпавядае нормам міжнароднага права.