BE RU EN

Сусветны банк знізіў прагноз росту ВУП Беларусі

  • 18.01.2012, 10:57

Сусветны банк рэзка знізіў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2012 год.

Згодна з дакладам СБ «Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год», ВУП Беларусі ў бягучым годзе вырасце на 0,5%, у той час як у папярэднім чэрвеньскім прагнозе банк ацэньваў рост ВУП у 3,0%, піша АФН.

Паводле прагнозаў ВБ ў 2013 годзе рост беларускай эканомікі складзе 3,5% супраць 4,0%, якія чакаліся ў чэрвені мінулага года.

Улады Беларусі прагназуюць рост валавога ўнутранага прадукту на 2012 год на 5-5,5%.

Апошнія навіны