На Брэстчыне ў 2 разы вырасла колькасць крадзяжоў
- 20.01.2012, 17:14
Пасля Новага года іх здзейснілі ў два разы больш, чым за такі ж перыяд у мінулым годзе.
Усяго за 2011 год крадзяжоў стала больш на 13 адсоткаў, паведамляе прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама. Нашмат больш сталі красці дзяржаўнай маёмасці (411 выпадкаў, прырост на 63%) і прыватных ровараў (у пазамінулым годзе 563, у 2011 годзе - 719, прырост больш чым на 20%), перадае «Еўрарадыё».
Больш чым на 20% вырасла колькасць крадзяжоў у сельскай мясцовасці, дзе ахвярамі становяцца бяссільныя пенсіянеры. Крадзяжы складаюць каля 80% у структуры правапарушэнняў.
Асноўнай іх прычынай міліцыянты лічаць нядбайнасць грамадзянаў і заклікаюць быць пільнымі.