BE RU EN

Абрабаваны Ухналёў удзельнічаў у следчым эксперыменце

  • 23.01.2012, 13:07

Міліцыянты адмовіліся распавядаць, як рухаецца расследаванне рабаўніцкіх нападаў на дэмакратычнага актывіста Валера Ухналёва.

Яны спаслаліся на таямніцу следства, але правялі з ім следчы эксперымент.

Намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў паведаміў, што ўдзельнічаў у следчым эксперыменце на трасе Вільня - Менск. Ухналёў паведаміў, што эксперымент міліцыянты здымалі на відэа. Тыя ж супрацоўнікі МУС адмовіліся казаць аб ходзе следства, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, што ўначы 30 верасня 2011 года ў Валожынскім раёне невядомыя напалі на машыну, у якой ехалі Ухналёў і грамадскі актывіст Вацлаў Арэшка з дачкой. Спачатку іх спыніў чалавек у форме супрацоўніка ДПС. Калі Ухналёў выйшаў з машыны для праверкі дакументаў, раптам з'явілася група невядомых у масках, якія абрабавалі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілі. Невядомыя забралі рэчы, грошы, дакументы.

Ухналёў кажа, што пазычыў грошы, каб набыць лекі для жонкі, хворай на анкалогію.

Апошнія навіны