У Брэсце воінская частка шукае камандзіраў узвода праз біржу працы (Фота)
- 23.01.2012, 14:31
Ім абяцаюць аклад каля паўтарох мільёнаў рублёў.
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Брэсце на 1 студзеня складае 0,66% ад працаздольнага насельніцтва, перадае «Еўрарадыё».
Тым не менш, да гарадскога Цэнтру занятасці кожную раніцу прыходзяць да ста мужчын у чаканні выпадковай працы. У Цэнтры кажуць, што гэтыя людзі па большай частцы не стаяць на ўліку - яны проста беспрацоўныя.