BE RU EN

Фармагей таксама сыходзіць з органаў МУС

  • 30.01.2012, 12:20

Генерал напісаў рапарт аб звальненні па стане здароўя.

Як ужо паведамляла «Народная воля», у мінулым годзе Фармагея вызвалілі ад пасады начальніка ГУУС Менгарвыканкама і залічылі ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў. Па беларускім тэлебачанні абвясцілі, што ягоная адстаўка звязаная з тэрактам у метро. Праз некаторы час генерал выйшаў на новую працу - у Акадэмію МУС.

Сёння ў Акадэміі МУС кажуць, што намеснік начальніка па страявой частцы Леанід Фармагей знаходзіцца ў адпачынку - ці тое да сярэдзіны, ці тое да канца лютага.

У канцы мінулага года генерал Фармагей нечакана трапіў у шпіталь МУС.

Апошнія навіны