BE RU EN

Ксенія Дзягелька занялася стварэннем дэмаціватараў (Фота)

  • 22.10.2012, 17:02

«Зорка» Байнэту хоча выйграць 50 мільёнаў.

На прапанову «Камсамолкі» стварыць макет, дэмаціватар, слоган або крычалку, якая рэкламуе газету, і выйграць 50 мільёнаў рублёў адгукнуліся многія. У рэдакцыю прыходзяць лісты з цікавымі ідэямі і арыгінальным выкананнем. Сярод іх журналісты знайшлі ліст ад школьніцы Ксеніі Дзягелька, якая вясной літаральна ўзарвала інтэрнэт сваім хітом «Я из деревни!».

- Добры дзень, сэрцам любімая «Комсомольская правда». Пішуць вам Андрэй (Андрэй Павук, той самы настаўнік, які дапамагаў Ксеніі з запісам хіта. - Рэд.) і Ксенія. Мы з ахвотай адгукнуліся на ваш заклік па папулярызацыі лепшай газеты на постсавецкай прасторы. У вас заўсёды цікавыя артыкулы і займальныя рубрыкі. Мы нават вас выпісваем па ўласным жаданні, а не па прымусу, што кажа аб высокім даверы. Сваёй папулярнасцю мы хацелі б прынесці вашай газеце адчувальную карысць. А на выйграныя 50 мільёнаў мы з Ксеніяй запішам дэбютны альбом жыццесцвярджальных, патрыятычных песень. Дзякуй, што вы ёсць!

Нагадаем, кліп Ксеніі «Я из деревни!» выклікаў вялікі рэзананс у Сетцы. Яго прагледзела больш за мільён карыстальнікаў Інтэрнэту.

Апошнія навіны