BE RU EN

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама: «Працаваць няма каму»

  • 22.10.2012, 17:17

У Магілёве востры недахоп будаўнікоў, дворнікаў і кіроўцаў.

«Сёння мы бачым, што на будоўлі працаваць няма каму, у аўтобусах пасажыраў вазіць няма каму, у камунальнай гаспадарцы, у дарожна-маставым прадпрыемстве, у цеплаэнергетыцы няма каму працаваць. Горад брудны, таму што дворнікаў няма».

Гэта не цытата з апазіцыйнай газеты або выступлення актывіста апазіцыі. Гэта цытата з прамовы «мэра» Магілёва Станіслава Барадаўкі на пашыраным пасяджэнні гарвыканкама з удзелам кіраўнікоў прадпрыемства горада, піша «Народная воля».

Кіраўнік горада прызнаў, што прычына недахопу працоўных рук - нізкія заробкі. Зарплата, якую прапаноўваюць рабочым найбольш дэфіцытных спецыяльнасцей, у Магілёве значна ніжэй запаветных 500 даляраў - адсюль адток кадраў і недахоп спецыялістаў.

Апошнія навіны