BE RU EN

Сабраўся ў Эфіопію

  • 20.02.2012, 13:20

Беларусь гатовая на эфіопскай зямлі ствараць беларускую выспу.

Пра гэта сёння, прымаючы даверчыя граматы ў амбасадара Эфіопіі Касахуна Дэндэра Мэлэсэ, заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

«Думаю, што ў бліжэйшы час у Эфіопіі мы сустрэнемся. Нам трэба ўзгадаць усё добрае, што было раней. У нас ёсць гісторыя нашых адносінаў, але нам трэба глядзець у будучыню. Мы гатовыя на эфіопскай зямлі ствараць беларускую выспу і разам з вамі працаваць на афрыканскім рынку», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Эфіопія з'яўляецца традыцыйным палітычным і гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Афрыцы. «Мы гатовыя да істотнага павелічэння аб'ёмаў вытворчасці нашай прадукцыі ў вашай краіне, далейшага развіцця прамысловай кааперацыі і сумеснага выхаду на рынкі іншых краін рэгіёну», - падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны