BE RU EN

КДБ рыхтаваўся да пажару (Фота)

  • 20.02.2012, 17:44

КДБ сёння ўсхваляваў менчукоў і незалежныя СМІ.

Увечары з'явілася інфармацыя аб тым, што ў цэнтры Менска загарэўся будынак КДБ. На месца пажару прыехала каля дзясятка пажарных машын.

Яны стаялі на вуліцы Камсамольскай. Агню і дыму не было бачна.

Каля будынка было выстаўленае ачапленне. Сабраўся натоўп у некалькі дзясяткаў чалавек.

У Менскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абверглі інфармацыю, паведаміўшы, што ў «адным з будынкаў па адрасе вуліца Камсамольская МНС проста праводзяць вучэнні».

Апошнія навіны