BE RU EN

Валеру Шчукіну - 70 гадоў

  • 22.03.2012, 13:21

Сёння праваабаронца, журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Валер Шчукін адзначае 70-годдзе.

Валер Шчукін 27 год праслужыў у ваенна-марскім флоце, пасля працаваў машыністам крана-трубаўкладчыка. У палітыку прыйшоў у 1995 годзе, калі ў якасці сябра Партыі камуністаў быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання (у 1998 годзе быў выключаны з шэрагаў гэтай партыі), перадае «Радыё Свабода».

Падчас канстытуцыйнага крызісу ўвосень 1996-га Валер Шчукін стаў на бок абаронцаў Канстытуцыі, падпісаў зварот аб імпічменце Лукашэнку, удзельнічаў у спробах вярнуць Віктара Ганчара ў кабінет старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Валер Шчукін актыўна друкуецца ў незалежнай прэсе, займаецца праваабарончай дзейнасцю. За сваю грамадзянскую пазіцыю неаднаразова падвяргаўся судоваму пераследу, мае некалькі дзесяткаў адміністрацыйных арыштаў і тры крымінальныя прысуды.

У мінулым годзе міліцыя затрымала людзей, якія прыехалі павіншаваць Валера Шчукіна з днём нараджэння, а таксама самога Шчукіна, таму ў гэтым годзе ён вырашыў святкаваць 70-годдзе ў Вільні.

Апошнія навіны