Макей незадаволены матэрыяламі на сайце Хартыя'97 (Дакумент)
- 31.03.2012, 19:44
У рэдакцыю патрапіў чарговы дакумент з адміністрацыі Лукашэнкі за подпісам Макея.
Высокапастаўлены чытач www.charter97.org адзначыў нездавальняючую арганізацыю працы па абароне службовай інфармацыі ў дзяржорганах.
Гаворка ідзе пра кіраўніка так званай Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макее. Чыноўнік абураны публікацыяй на нашым сайце ў кастрычніку 2011 года копіі пратакола даручэнняў Лукашэнкі ад 28.09.2011 г. № 18 (адносна Катара).
Кіраўнік адміністрацыі патрабуе ўзмацніць кантроль за службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюджвання і яе разгалашэнне без санкцыі, а таксама пакараць вінаватых у яе распаўсюдзе.
Прапануем копію дакумента: