Лукашэнка звернецца да беларускага народу і «палаткі» пазней
- 17.04.2012, 9:30
Пасланне Лукашэнкі беларускаму народу і «палатцы», раней запланаванае на 19 красавіка, перанесенае на больш позні тэрмін.
Як паведаміў БелТА кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі, кіраўнік адхіліў праект Паслання, падрыхтаваны дзяржаўнымі органамі, і адправіў яго на дапрацоўку.
Лукашэнка даручыў перапрацаваць шэраг палажэнняў Паслання, якія тычацца, у прыватнасці, пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама знешнепалітычнага курсу краіны.
Ён даручыў улічыць ў праекце Паслання шэраг прынцыповых момантаў: недапушчальнасці залішне ліберальнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасці, катэгарычнай непрымальнасці так званай беспадстаўнай прыватызацыі, а таксама абавязковай і ўсёабдымнай абароны інтарэсаў простых працаўнікоў і ўсіх шэраговых грамадзянаў Беларусі ў ходзе магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў.
У частцы, якая тычыцца знешнепалітычных падыходаў, Лукашэнка выказаўся супраць залішне жорсткіх мер рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць ва ўзаемаадносінах Беларусі са сваімі партнёрамі.