BE RU EN

Ланцужныя сабакі рэжыму (Відэа)

  • 17.04.2012, 15:37

Спецназ правёў вучэнні каля дома апазіцыйнага актывіста.

Гомельскі актывіст партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі сёння зняў відэа «вучэнняў» мясцовай міліцыі каля свайго дома і выклаў ролік у Інтэрнэт. Вучэннямі гэтае бязмежжа можна назваць з вялікай нацяжкай.

Раней Кастусь Жукоўскі неаднаразова падвяргаўся збіццю і арыштам, мінулай восенню міліцыянты жорстка збілі яго і зламалі нагу. Дом Кастуся, над якім лунае забаронены ўладамі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, таксама добра вядомы мясцовым жыхарам.

Апошнія навіны