Прафсаюзы будуць мітынгаваць у падтрымку «Граніту»
- 18.04.2012, 15:51
Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Мікалай Зімін паведаміў, што пададзеная заяўка на правядзенне 1 мая мітынгу ў Мікашэвічах.
«Мы плануем правядзенне мітынгу дзеля таго, каб яшчэ раз падняць праблему адмовы ў рэгістрацыі пяршоўкі нашага прафсаюза на прадпрыемстве «Граніт», - сказаў ён БелаПАН.
Па словах Зіміна, калі мітынг дазволяць, то арганізатары чакаюць у ім удзел каля тысячы чалавек.
У канцы снежня 2011 года больш за 200 працаўнікоў «Граніту» выйшлі з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі аб намеры стварыць першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Для афіцыйнай рэгістрацыі ім неабходна атрымаць юрыдычны адрас, аднак адміністрацыя прадпрыемства не падае памяшкання.