«Палатка» ўхваліла «каменданцкую гадзіну» для непаўнагадовых
- 19.04.2012, 12:03
«Палата прадстаўнікоў» сёння прыняла ў другім чытанні папраўкі ў шэраг законаў па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўнагадовых.
У прыватнасці, будзе ўведзеная забарона на знаходжанне іх у грамадскіх месцах у начны час. Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 16 гадоў з 23.00 да 6.00 могуць знаходзіцца там толькі ў суправаджэнні дарослых, перадае «Еўрарадыё».
Дзеля бацькоў, чые дзеці засталіся ў начны час без нагляду, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.