BE RU EN

У Калузе прайшоў пікет салідарнасці з працоўнымі Беларусі

  • 19.04.2012, 15:29

17 красавіка ў Калузе прайшоў пікет салідарнасці з незалежнымі прафсаюзамі Рэспублікі Беларусь.

У пікеце прынялі ўдзел каля 20 чалавек - актывісты прафсаюза МПРА з «Фольксвагена», «Бентэлера» і актывісты Расейскага Сацыялістычнага Руху, паведамляе rsdkaluga.blogspot.com.

Людзі, якія сабраліся, трымалі ў руках плакаты з лозунгамі «Працоўныя Расеі, працоўныя Беларусі - адзіная барацьба», «Аднавіць Алега Стахаевіча на працы», «Сіла рабочых у Салідарнасці» і г.д.

Было раздадзена каля 100 улётак з інфармацыяй аб становішчы працоўных у Беларусі. Мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да сітуацыі, якая склалася вакол незалежнага прафсаюзу на беларускім прадпрыемстве РУВП «Граніт».

Апошнія навіны