У «Белавіі» нічога не ведаюць аб продажы кампаніі «Аэрафлоту»
- 25.04.2012, 10:40
У Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» заяўляюць, што не валодаюць інфармацыяй аб планах продажу кампаніі расейскаму «Аэрафлоту».
«Ніякіх дадзеных аб такім прапановах і аб такіх перамовах ў нас няма», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец.
Напярэдадні ў шэрагу расейскіх СМІ з'явілася інфармацыя падрыхтоўкі да продажу «Белавія» ў 2013 годзе. Прычым у якасці магчымага пакупніка называўся расейскі «Аэрафлот».