Пажар на стадыёне «Дынама» (Фота)
- 9.04.2012, 13:42
9 красавіка адбыўся пажар на сталічным стадыёне «Дынама».
У абед загарэўся адзін з гандлёвых павільёнаў, які знаходзіцца на тэрыторыі стадыёна. У панядзелак рынак не працуе, а таму, натуральна, у гэтым павільёне нікога не было, піша «Народная воля».
Як распавялі супрацоўнікі МНС, прычыны пажару яшчэ будуць высвятляцца. Магчыма, павільён загарэўся з-за няспраўнай электраправодкі.
Пацярпелых няма, пажар патушылі даволі хутка.