У Менску павесілі пудзіла «пярэваратня ў пагонах» (Фота)
- 14.05.2012, 11:12
14 мая нацыянал-бальшавікі правялі акцыю «Прышчэпка ад шаленства», накіраваную супраць супрацоўнікаў МУС, якія парушаюць закон і называюцца ў народзе «пярэваратні ў пагонах».
Акцыя прайшла ў менскім мікрараёне Уручча-2, у скверы, у якім плануецца будаўніцтва 3-х дамоў для амапаўцаў, паведамляе сайт belnb.org.
У ходзе акцыі яе ўдзельнікі павесілі на адным з ацалелых дрэваў (вялікая частка якіх была варварскі высечаная амапаўцамі, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў) сімвалічнае пудзіла «пярэваратня ў пагонах».
Таксама падчас акцыі мясцовым жыхарам былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй аб шматлікіх парушэннях закона «пярэваратнямі ў пагонах», якім, па словах маладых людзей, ужо даўно трэба было зрабіць прышчэпку ад шаленства.
Прысутныя пры акцыі жыхары ўспрынялі яе з жывой цікавасцю і падтрымалі ўдзельнікаў.