BE RU EN

Жодзінская турма прапаноўвае «адкасіць» ад войска (Фотафакт)

  • 14.05.2012, 14:00

Перыядычна па краіне пракатваецца хваля скандалаў, звязаных з ухіленнем ад вайсковай службы.

Калі справа даходзіць да адмоўнікаў, якія не жадаюць браць у рукі зброю па рэлігійных прычынах ці калі ад войска «косяць» па ідэйных меркаваннях перакананыя пацыфісты, улады бездапаможна разводзяць рукамі і ківаюць на Канстытуцыю краіны. Артыкул 57 Асноўнага закона краіны абвяшчае: «Абарона Рэспублікі Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Парадак праходжання вайсковай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад вайсковай службы ці замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам», піша «Наш дом».

Няма закона аб альтэрнатыўнай службе - няма і магчымасці замяніць вайсковую службу працай санітарам або ў сацыяльным прытулку. Але вось на старонках барысаўскай газеты «Адзiнства» размешчана прывабная прапанова: на не пыльнай працы з заробкам ад 2 500 000 рублёў, з прадастаўленнем (іншагароднім) інтэрната, можна папрацаваць, законна «адкасіўшы» ад службы ў войску.

Асноўнае патрабаванне - наяўнасць сярэдняй адукацыі. Служба ва Узброеных Сілах неабавязковая. Месца размяшчэння працы - горад Жодзіна. Назва прадпрыемства - ВУ «Турма № 8». Служба ў турме наглядчыкам у Беларусі залічваецца ў тэрмін тэрміновай службы ва Узброеных Сілах, на што працадаўца не забыўся паказаць у абвестцы.

Апошнія навіны