BE RU EN

Горацкіх студэнтаў трымаюць за рабоў

  • 14.05.2012, 16:44

У сувязі з правядзеннем фестывалю «Дажынкі-2012» Горацкіх студэнтаў прымушаюць працаваць на будоўлі і ў батанічным садзе за бясплатна.

Дакладна вядома, што студэнты другога курсу факультэта «Бізнеса і права» былі абавязаныя ў перыяд з 16 красавіка па 13 мая працаваць на карысць акадэміі. Гэтая праца знаходзілася па-за навучальным планам, заняткі ў гэты перыяд былі «замарожаныя». Да прагульшчыкаў адміністрацыя акадэміі збіралася прымяняць розныя санкцыі, піша ПЦ «Вясна».

«Азмрочвае дадзеную сітуацыю той факт, што ад гэтых прац студэнты не могуць адмовіцца. Гэтыя працы абумоўленыя не вучэбным планам, а стыхійнай неабходнасцю ва ўжыванні бясплатнай працоўнай сілы», - кажа на правах ананімнасці студэнтка горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Апошнія навіны