Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» дапытаная з-за нацыянальнага сцяга (Відэа)
- 15.05.2012, 9:13
Віцебская міліцыя працягвае шукаць таго, хто 4 мая ўзняў бел-чырвона-белы сцяг над будынкам інтэрната медуніверсітэта.
11 мая ў інспекцыю па справах непаўнагадовых Кастрычніцкага раёна Віцебска для дачы тлумачэнняў была выкліканая актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова.
Праўда, паведамляе ПЦ «Вясна», спачатку з ёй спрабавалі пагаварыць па тэлефоне ці нават прыехаць дадому.