BE RU EN

Дэпутат Бундэстага: Еўропа нясе адказнасць за рэпрэсіі ў Беларусі

  • 15.05.2012, 9:41

Дэпутат Бундэстага Мануэль Саразін падтрымаў кампанію па пераносе ЧС-2014 з Менска.

«Я, як чалавек, які наведваў Беларусь і мае шмат сяброў сярод беларусаў, якія змагаюцца за свае правы, рашуча падтрымліваю кампанію па пераносе Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года з Менска. Мы не можам не пагадзіцца з тым, што дыктатар Лукашэнка не выконвае асноўныя патрабаванні, якія датычацца захавання правоў человека. Ён хоча выкарыстаць Чэмпіянат свету для паляпшэння совей рэпутацыі», - гаворыцца ў заяве Мануэля Саразіна, апублікаванай на сайце www.minsk2014.no (пераклад - charter97.org)

«Як еўрапеец, я нясу адказнасць за людзей у Беларусі, асабліва, за ахвяраў рэпрэсій жорсткага рэжыму ў гэтай краіне. Таму я прашу Міжнародную федэрацыю хакея звярнуць увагу на палітычную сітуацыю ў Беларусі і перанесці турнір у іншую краіну ў тым выпадку, калі Лукашэнка не прадаставіць гарантыі захавання правоў чалавека. Ён павінен вызваліць палітычных зняволеных, забяспечыць свабоду слова і адмяніць смяротнае пакаранне», - заявіў дэпутат Бундэстага.

Апошнія навіны