Пажар на «Гродна Азот»
- 7.05.2012, 9:24
Пажар у адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот» адбыўся сёння раніцай, пацярпелых няма.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у МНС Беларусі.
«Сёння раніцай, у 7 гадзін 2 хвіліны, на «Гродна Азот» адбыўся пажар. Гарэў кацёл ацяплення ў адным з цэхаў прадпрыемства», - паведамілі ў МНС.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, «адбылося абвальванне даху на плошчы ў 720 кв. метраў, пацярпелых няма, пажар быў ліквідаваны ў 7:36», - паведамілі ў МНС.
«Вытворчы працэс на прадпрыемстве не прыпыняўся, высвятляюцца прычыны пажару», - адзначылі ў МНС.