Цягнікі і электрычкі напічкаюць відэакамерамі
- 13.07.2012, 17:17
Кіраўніцтва УУС на транспарце выступіла з ініцыятывай абсталяваць прыгарадныя і пасажырскія цягнікі сістэмамі відэаназірання.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.
Такія камеры з лепшага боку зарэкамендавалі сябе на вакзалах і пасадачных платформах. Дзякуючы ім раскрываецца амаль 70% злачынстваў у зоне аператыўнага абслугоўвання транспартнай міліцыі. «Толькі ў гэтым годзе выкарыстанне такіх сродкаў у 30 выпадках дазволіла ўсталяваць асоб, якія ўчынілі злачынствы на чыгуначных вакзалах», - сказаў Аляксандр Марчанка.
У вагонах прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў сітуацыя іншая. Статыстыка сведчыць, што амаль 40% злачынстваў здзяйсняліся менавіта ў пуці следавання грамадзян у рухомых саставах, пры гэтым вінаватыя асобы ўстаноўлены менш чым у 60% выпадкаў. Пры гэтым, паводле слоў Аляксандра Марчанкі, у цягніках рэгіянальных і гарадскіх ліній такія камеры ўстаноўлены. «Як следства - у гэтым годзе ў іх не зафіксавана ні аднаго злачынства», - падкрэсліў прэс-сакратар. На яго думку, наяўнасць сістэм відэаназірання, адпаведных прафілактычных таблічак і трансляцыя інфармацыі па гучнай сувязі дысцыплінуе пасажыраў.
Ва УУСТ лічаць, што выкарыстанне відэаназірання ў цягніках з'яўляецца неабходнай мерай, якая дасць магчымасць забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі грамадзян на чыгуначным транспарце.