Развітанне з Сяргеем Аляхновічам адбудзецца 29 ліпеня
- 27.07.2012, 16:03
Развітанне са спартыўным журналістам Сяргеем Аляхновічам пройдзе 29 ліпеня з 10 да 12 гадзін у рытуальнай зале на вул. Альшэўскага.
44-гадовы Аляхновіч памёр у ноч на 27 ліпеня ў сваёй кватэры ў Менску. Быў карэспандэнтам газет «Свабодныя навіны», «Прэсбол», інтэрнэт-рэсурса gazetaby.com.
У апошні год актыўна супрацоўнічаў з расейскімі хакейнымі сайтамі і пісаў кнігу пра свайго сябра - хакеіста Руслана Салея, які загінуў 7 верасня 2011 г. у авіякатастрофе пад Яраслаўлем. У пачатку ліпеня кніга была здадзена ў друк, піша БелаПАН.