BE RU EN

На Браслаўскіх азёрах могуць адпачываць толькі замежнікі

  • 5.07.2012, 16:11

База адпачынку «Браслаўскія азёры» і шэраг іншых санаторыяў у самых маляўнічых месцах Беларусі зачынены для беларусаў.

Як паведамляе Infobank.by у адной з менскіх турыстычных кампаній, на сённяшні дзень браніраванне месцаў у многіх санаторыях і базах адпачынку ў найболей маляўнічых месцах на Нарачы і Браслаўскіх азёрах для беларусаў зачынена. Па словах турагентаў, сёлета шэраг беларускіх курортаў адкрыты выключна для замежных турыстаў, пад якімі маюцца на ўвазе, перадусім, расейцы.

Грамадзянам Беларусі турагенцтвы прапануюць адпачыць у санаторыях на рацэ Бярэзіна, Менскім моры і Салігорскім вадасховішчы. Аднак знайсці вакантнае месца, якое было б па кішэні сярэдняму беларусу, не так проста.

На сённяшні дзень яшчэ прапаноўваюцца пуцёўкі ў санаторыі «Прыазёрны», які знаходзіцца на беразе Нарачы. Двухмесны нумар «Стандарт» каштуе 410 000 беларускіх рублёў у суткі, двухмесны палепшаны – 444 000 рублёў. У кошт уваходзіць пражыванне, харчаванне і лячэнне.

На базе адпачынку «Белае возера», якая знаходзіцца на беразе аднайменнага вадаёма ў Брэсцкай вобласці, усе месцы на ліпень ужо забраніраваны. Па інфармацыі турыстычных агенцтваў, магчымы заезды на жнівень. Кошт арэнды летняга доміка на дваіх – ад 406 000 да 594 000 (люкс) беларускіх рублёў у суткі. Спальныя нумары абыйдуцца па цане ад 263 000 (аднамесны) да 750 000 (трохмесны) рублёў у суткі. Стандартны двухмесны аднапакаёвы нумар можна зняць на «Белым возеры» за 400 000 - 500 000 беларускіх рублёў. У кошт уключаны пражыванне і харчаванне.

Некалькі ніжэй цэны на адпачынак на базе адпачынку Дрывяты, якая знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Пражыванне ў пакоі ва добраўпарадкаваным катэджы ў 400 м. ад возера на дваіх на 10 дзён будзе каштаваць 1 200 000 рублёў. Дадаткова аплочваецца харчаванне.

Пракат лодкі будзе каштаваць 15 000 рублёў у гадзіну; чатырохмеснага катамарана – 20 000 у гадзіну, аквабайка – 90 000 рублёў.

Як варыянт - зняць домік ці аграсядзібу. У сярэднім зняць катэдж на суткі на Нарачы, які змяшчае да 4-х чалавек будзе каштаваць 25 даляраў у суткі. На Браславе расцэнкі некалькі вышэй: у сярэднім 30-40 даляраў у суткі.

Як паведамілі ў адной з менскіх турыстычных кампаній, на сённяшні дзень браніраванне месцаў у многіх санаторыях і базах адпачынку ў найболей маляўнічых месцах на Нарачы і Браслаўскіх азёрах для беларусаў зачынена. Па словах турагентаў, сёлета шэраг беларускіх курортаў адкрыты выключна для замежных турыстаў, пад якімі маюцца на ўвазе, перадусім, расейцы.

Апошнія навіны