Венгерскаму камуністу прыйдзецца адказаць за рэпрэсіі
- 10.09.2012, 17:30
Аднаго з лідэраў кампартыі абвінавачваюць у загадзе страляць па мірных дэманстрантах.
Пракуратура Венгрыі затрымала 91-гадовага былога высокапастаўленага функцыянера Кампартыі, які падазраецца ў датычнасці да падаўлення антысавецкіх дэманстрацый у Будапешце ў 1956 годзе, перадае ВВС.
На думку пракурораў, Бэла Біжку таксама аддаваў загады вайскоўцам страляць па ўдзельніках пратэстаў.
У выніку расстрэлу дэманстрацый у Венгрыі восенню 1956 загінулі больш за 50 чалавек.
Бэла Біжку адмаўляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас.