BE RU EN

Вінаваты ў ДТЗ у Гродне з'еў пратакол

  • 17.09.2012, 13:10

16 верасня на скрыжаванні вуліц Курчатава-Горкага ў Гродне 22-гадовы кіроўца «Мерседэса» праехаў на чырвоны сігнал святлафора і дапусціў сутыкненне з «Фольксвагенам».

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, інспектары склалі схему ДТЗ і запрасілі кіроўцаў для далейшага разгляду ў будынак ДАІ.

Пасля афармлення пратаколу апытання парушальнік прачытаў дакумент. Даведаўшыся, што яго прызнаюць вінаватым у ДТЗ, мужчына абурыўся, схапіў пратакол са стала, скамячыў, запхнуў паперу ў рот і стаў жаваць.

Апошнія навіны