Беларускія валейбалісты ўпершыню выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы
- 17.09.2012, 13:13
Валейбалісты зборнай Беларусі паспяхова прайшлі кваліфікацыю і ўпершыню прабіліся ў фінальную стадыю чэмпіянату.
У заключным матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда у турэцкай Анкары падапечныя Віктара Сідзельнікава ва ўпартай барацьбе перамаглі каманду Велікабрытаніі з лікам 3:2. Да гэтага беларусы двойчы прайгралі - спачатку партугальцам - 2:3, а затым туркам - 1:3. Па выніках двух адборачных раўндаў беларуская дружына заняла першае месца ў кваліфікацыйнай групе А, атрымаўшы пуцёўку на кантынентальны форум, які пройдзе ў 2013 годзе на пляцоўках Даніі і Польшчы, паведамляе БелТА.
Выніковае становішча ў групе А: Беларусь - 12 ачкоў, Турцыя - 11, Партугалія - 9, Велікабрытанія - 4.
З іншых адборачных груп у фінальную частку прайшлі зборныя Галандыі, Чэхіі, Фінляндыі, Германіі і Францыі. Каманды, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, правядуць па два матчы за выхад у фінал ЧЕ-2013: Турцыя - Латвія, Грэцыя - Бельгія, Харватыя - Славенія.
Жаночая зборная Беларусі, якая выступала ў кваліфікацыйнай групе С, у азербайджанскім Баку выйграла ў каманд Аўстрыі - 3:0 і Фінляндыі - 3:1, затым прайграла азербайджанскім валейбалісткам з лікам 0:3. Зборная Азербайджана заняла першае месца і выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату кантынента, беларускія валейбалісткі ў двухраундавай дуэлі ў траўні 2013 года паспаборнічаюць з камандай Славакіі за пуцёўку на еўрапейскае першынство. Раней зборная Беларусі гуляла ў ліку лепшых каманд Старога Свету 5 разоў, апошні - у 2009 годзе.