Ладуцька загадаў ідэолагам забяспечыць яўку
- 17.09.2012, 16:41
У Менску неабходна забяспечыць усе ўмовы для правядзення «парламенцкіх выбараў» на годным узроўні, сказаў мэр горада.
Такую задачу паставіў мэр горада Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, паведамляе БелТА.
«Выбары» у Менску павінны быць арганізаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам. Выканаўчая ўлада і праваахоўныя органы адказныя за арганізацыю і правядзенне «выбараў» на годным узроўні», - сказаў старшыня Менгарвыканкама.
Ён таксама адзначыў, што ў сталіцы налічваецца больш за 1 млн. выбаршчыкаў.
«Безумоўна, кожны чалавек сам вызначае сваю грамадзянскую пазіцыю і самастойна зробіць выбар на карысць таго ці іншага кандыдата, - сказаў Мікалай Ладуцька. - Але трэба актывізаваць ідэалагічную работу ў працоўных калектывах сталічных прадпрыемстваў і арганізацый, каб максімальная колькасць менчукоў прынялі ўдзел у галасаванні».