BE RU EN

Бел-чырвона-белы сцяг над цэнтрам Менска

  • 25.03.2013, 9:41

Нацыянальны сцяг з самай раніцы лунаў над вуліцай Няміга ў самым цэнтры сталіцы.

У гадзіну пік у цэнтры горада знаходзіцца вельмі шмат людзей, таму сцяг маглі ўбачыць сотні менчукоў. Супрацоўнікі МНС толькі зараз пачалі яго здымаць, паведамляюць карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Фэйсбук».

Фотa - @Dima_Dok

Фотa - @i_zhukova

«Прыйшла ў офіс на Нямізе. Унізе - МНС з лесвіцай. Жыве, сябры», - напісала адна з відавочцаў.

Нагадаем, сёння беларусы адзначаюць Дзень волі - 95 гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР.

Учора ў Менску прайшла акцыя, прысвечаная гэтаму святу, якая скончылася затрыманнямі некаторых яе ўдзельнікаў, у тым ліку - грамадзян Украіны. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Сёння затрыманых, якія правялі ноч за кратамі, будуць судзіць.

Апошнія навіны