BE RU EN

Урад Сербіі ўхваліў праект пагаднення з Косава

  • 22.04.2013, 11:40

Урад Сербіі аднагалосна ўхваліў праект пагаднення аб нармалізацыі адносінаў з Косава, парафіраваны прадстаўнікамі Белграда і Прышціны ў мінулую пятніцу ў Брусэлі.

Пагадненне, падпісанае прэм'ерамі Сербіі і Косава Івіцай Дачычам і Хашымам Тачы, падзяляе паўнамоцтвы паміж уладамі Косава і размешчанымі на тэрыторыі краю сербскімі анклавамі, у якіх жывуць у агульнай колькасці каля 50 тысяч чалавек з яго двухмільённага насельніцтва. Такім чынам Сербія фактычна прызнае незалежнасць Косава, піша «Газета.Ru».

У пятніцу Дачыч падкрэсліваў, што пагадненне не з'яўляецца канчатковым і яшчэ павінна быць адобрана «дзяржаўнымі органамі» у Белградзе, што і адбылося ў панядзелак.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны